назад на галоўную / go to homepage

Мускульны экіпаж Джавані ды Фантаны (Італія, 1430 год, альбо памiж 1420 i 1449 гадамi). Рэканструкцыя.
Адасiк - 1:43. Папяровая мадэль уласнай распрацоўкi (2005 год).

Італьянец Джаванні ды Фантана, рэктар факультэта мастацтваў Падуанскага універсітэта, у сваёй працы “Bellicorum instrumentorum liber” (“Аб ваенных прыладах”) размясціў выяву і апісаў чатырохколавую мускульную каляску, якую рухаў сам седок з дапамогай каната. І, як казаў Фантана, экіпаж мог абганяць каня і на роўнай дарозе, і на склонах.

Вельмі верагодна, што гэтая павозка была створана аўсбургскім плотнікам Вальтэрам Голтанам (Готландам). У пачатаку XV ст. Голтан выехаў на вузкія вулачкі свайго горада на чатырохколавым мускульным экіпажы. Перацягваючы бясконцы канат, ён прыводзіў у рух два барабаны. Ніжні, з прадольнымі рэйкамі, прымушаў вярцецца зубчатае кола, якое было цвёрда насаджана на заднюю вось. Хуткасць павозкі была не больш за хуткасць чалавека. Калі патрабавалася змяніць напрамак руху, яздок вылазіў з павозкі і, прыпадымаючы перадок, накіроўваў апарат у патрэбны бок. Гэты экіпаж меў толькі адно месца.

(Урывак з кнiгi Iгара Адасiка "Гiсторыя самаходных экiпажаў. XXIII ст. да н.э. - 1770 год")

Hosted by uCoz