назад на галоўную / go to homepage

Мускульны экіпаж Стэфана Фарфлера (Германія, 1655 г.). Рэканструкцыя.
Адасiк - 1:43. Папяровая мадэль уласнай распрацоўкi (2005 год).

Стэфан Фарфлер (1633-1689) жыў у Альтдорфе, што знаходзіўся каля славутага сваімі майстрамі Нюрнбурга. Магчыма, гэта спрыяла таму, што бязногі (цi з паралiзаванымi нагамi) майстар стрэльбаў і гадзіннікаў у 1655 годзе зрабіў сабе лёгкую павозку, на якой мог “без аніякай дапамогі наведваць касцёл”. На той час Фарфлеру было 22 гады. Павозка ўяўляла сабой своеасаблівае крэсла на колах, да якога спераду была прымацавана вялізная скрыня. У скрыні знаходзіўся пэўны набор шасцяронак і іншых механізмаў, якія перадавалі круцячы момант ад рук кіроўцы да адзінага пярэдняга кола. Такім чынам экіпаж Фарфлера з'яўляецца пярэднепрывадным. Паваротны механізм пярэдняга кола ўяўляў сабой вілку. Хуткасць экіпажу дасягала 1200 метраў у гадзіну.

(Урывак з кнiгi Iгара Адасiка "Гiсторыя самаходных экiпажаў. XXIII ст. да н.э. - 1770 год")

Hosted by uCoz