Праект амфібіі Марыяно ды Іакопо Такколы (Італія, 1433 г.). Рэканструкцыя.
Адасiк - 1:72. Папяровая мадэль уласнай распрацоўкi (2006 год).
Cіенскі інжынер Марыяно ды Іакопо, вядомы як Таккола, у сваёй працы "De ingeneis" ("Інжынерыя") размясціў малюнак своеасаблівай амфібіі - чатырохколавай павозкі пад ветразем. Таккола казаў пра пяць спосабаў руху гэтай павозкі. Па-першае, на сушы павозку рухае вол... Па-другое, павозка можа рухацца па балотах дзякуючы своеасаблівай канструкцыі кола - яно двайное, адлегласць паміж дыскамі каля двух футаў. З-за дастатковай шырыні колаў павозка не будзе вязнуць у балоце. Павозка зроблена з дрэва. Таму яна, натуральна, не будзе тануць. У вадзе павозку павінны цягнуць валы, шмат валоў змогуць рухацца па дну пад вадой без дыхання. Каб палепшыць ход валоў па вязкаму дну, Таккола прапануе выкарыстаць свайго роду балатаходы, што павялічваюць плошчу апоры ног. Пяты спосаб - павозку рухае вецер з дапамогай ветразя. Тады валоў прывязваюць за павозкай на рэкамендуемай адлегласці у 20 футаў. Дно павозкі, як і ў судна, павінна быць выпуклым, што дазваляе лёгка рухацца як па вадзе, так і па балотах. Як бачым, аўтар і не думаў, што павозка такой канструкцыі можа рухацца па зямлі толькі з дапамогай ветра.
(Урывак з кнiгi Iгара Адасiка "Гiсторыя самаходных экiпажаў. XXIII ст. да н.э. - 1770 год")
|