назад на галоўную / go to homepage

Малы ветразнік Сымона Стэвіна (Галандыя, 1600 г.). Рэканструкцыя.
Адасiк - 1:60. Папяровая мадэль уласнай распрацоўкi (2005 год).

Першая ветразевая павозка вялікага галандскага матэматыка і інжынера Сымона Стэвіна (1548 - 1620) была пабудавана ў Гаазе, хутчэй за ўсё, ў 1600 годзе. Прычынай з’яўлення ветразніка была не толькі асаблівая цікаўнасць Стэвіна да спосабу язды па сушы з дапамогай ветразя, але і моцнае ўраджанне ад шматлікіх паведамленняў еўрапейскіх вандроўнікаў пра кітайскія ветразевыя павозкі.

Калі будучаму матэматыку было толькі 11 гадоў, гэтая ідэя яго апантала - ён разлічваў, маляваў ды ствараў маленькія мадэлі ветразнікаў ды дзьмуў у іх ветразі, абы тыя рухаліся па стале. Пасля экперыментаў з мадэлямі дарослы ўжо Стэвін з дамапогай мясцовых рыбакоў, добра ім заплаціўшы, пабудаваў на ўзбрэжжы дзіўную ладдзю з ветразем, да якой былі прымацаваны дзьве пары лёгкіх колаў. Задняй воссю можна было кіраваць праз ручны руль – дышла. Гэта рабіла павозку вельмі манеўранай.

Выпрабаванні першага ветразніку былі не самыя ўдалыя. Дзьмуў бакавы папутны вецер, даволі моцны, каб, па разліках Стэвіна, зрушыць ветразнік з месца. І той хутка пакаціўся. За рулём сядзеў сам Стэвін. Прайшоўшы чарговы паварот, ветразнік павярнуўся бокам да ветру і мацнейшым парывам яго проста перакуліла. Задняя кіруемая вось павярнулася так рэзка, што Стэвіна, які трымаў руль, выкінула з экіпажу на абочыну. У выніку чаго выпрабавальнік атрымаў лёгкія пашкоджанні.

Залячыўшы раны, Стэвін працягваў выпрабаванні. Каб пазбегнуць у далейшым інцыдэнтаў з перакульваннем, канструктар выправіў свій пралік і павялічыў баласт. Спачатку ён выпрабоўваў цялегу з адным ветразем, потым дадаў другі, але экіпаж быў занадта няўстойлівы і некіруемы, асабліва пры моцным ветры. Адзін чалавек не мог кіраваць ані ветразем, ані рулём. Аднак Стэвін не здаваўся – знізіў вышыню мачты, а дно павозкі загрузіў каменнем. Цяпер экіпаж хутка рушыў па роўным і цвёрдым марскім пляжы, але з-за адсутнасці тармазоў праблематычна спыняўся. Ветразевая павозка магла ўзяць на борт ад пяці да васьмі пасажыраў і актыўна выкарыстоўвалася, наматваючы мілі па галандскім узбрэжжы. Апошняе ўпамінанне аб малым ветразніку датуецца 1802 годам, калі ён быў заўважаны ў Шэвінінгене. Гэты так званы прататып паказаў на сваёй карціне мастак Жак дэ Гэйн ІІ (1603).

(Урывак з кнiгi Iгара Адасiка "Гiсторыя самаходных экiпажаў. XXIII ст. да н.э. - 1770 год")

Hosted by uCoz