Dodge WC51
Адасік - 1:43. Папяровая мадэль уласнай распрацоўкі

Падчас Вялікай Айчыннай вайны амерыканцы дапамагалі Чырвонай Арміі не толькі тушонкай, але і тэхнікай. Сярод найбольш вядомых аўтамабіляў побач з Віллісам і Студэрам быў і Додж 'тры чвэрці'. З 1943 года Савецкі Саюз атрымаў каля 25-ці тысяч усялякіх доджаў. Салдаты вельмі любілі гэты джып за яго моц, надзейнасць і неверагодную праходнасць.

Натуральна, што мадэлька доджа 'тры чвэрці' акзалася вельмі жаданай і неабходнай. А зрабіць яе самому хацелася больш, чым проста яе купіць. За аснову я ўзяў чарцяжы з Мадэліста, аднак там шмат чаго незразумелага. Таму шмат часу прыйшлося аддаць на пошукі фотак рэальнай машыны ва ўсіх магчымых і немагчымых ракурсах.

Мне вядомы 4 варыянта разгортак менавіта гэтага Доджа, аднак хацелася клеіць з нуля. Рабіць простую мадэль пасля ЯСа і Я-12 было проста сорамна... Таму адразу адмовіўся ад розных спрашчэнняў і імкнуўся да максімальнага падабенства. Прыходзілася выклеіваць рашоткі перад фарамі і таму падобнае. Ночы не спаў - выразаў асобна атдушыны па баках капота, абклеіваў кузаў кручкамі і катафотамі і г.д.

Увогуле, Додж зроблены ў лепшых традыцыях жанру - спідометр з белымі рысачкамі, звышнатуральны тэнт і дзейнічаючая падвеска. Асобным пунктам ідзе інтэр'ер - руль, рычагі і прыборная дошка. Шкада, што пасля зборкі я не змог сфоткаць чорныя таблічак з белымі літаркамі...

Што казаць пра трансмісію? Усё добра бачна на фотакартачцы. Карданы, рухавік, карцеры мастоў і іншая хрэнь таксама картонныя. Падвеска прагінаецца, як у сапраўднага аўтамабіля. Шкадую, што колы не паварочваюцца. Да, колы - адное (гэтае 'адное' - звычайна палова працы! ), што не з паперы. Яны чакалі свайго часу больш за два гады...

Я не лічыў колькасці дэталяк і нават не помню, колькі дзён парыўся над джыпам. Аднак у выніку маю адну з самых лепшых мадэляў не толькі сярод маіх самаробных, але і ўва ўсёй сваёй калекцыі.

Hosted by uCoz