ЗАЗ-965 "Запорожець" (1960)
Oktan / Адасік - 1:43. У аснове папяровай мадэлі кузаў распрацоўкі Ўладзіміра Кацельнікава

Прайшло амаль 45 год з таго часу, калі гарбатыя ўпершыню патрапілі ў рукі аўтааматараў. І да нашых дзён ён упарта трымае сваю рэпутацыю выключна ненадзейнай, дапатопнай і неверагодна любімай машыны. Як гэты цуд айчыннага аўтапраму ўмудраліся экспарціраваць, аднаму айчыннаму аўтапраму вядома. Зінгера капіравалі з італьянскага фіату, аднак, у параўнанні з арыгіналам, савецкая машына атрымалася сырой і вельмі спрошчанай. І на поспех продка і ягоных отпрыскаў аніяк не мог прэтэндаваць. З яго смяялася ўся краіна. Зэпар стаў героям народнага фальклору і соцен анекдотаў. Натуральна, што застацца раўнадушным да гарбатага немагчыма.


Гэтая мадэль зроблена па разгортках спадара Oktan'а ,за што яму ВЯЛІКІ-ВЯЛІКІ дзякуй. Разгорткі скачваюцца на форуме аматараў паперы vladsity.jino.ru/forum/index.php. Там ж можна пазырыць на працэс распрацоўкі ад разгортак да гатовай мадэлі. Наконт геаметрыі кузава ёсць пытанні, з-за чаго ў мяне зінгер атрымаўся не такім, як трэба. Але ідэнтыфікаваць гарбатага можна. Да 13-ці дэталяў кузава я дадаў яшчэ паўсотні сваіх. А ўлічваючы рэпутацыю зэпара, я загрузіў яго джэнтэльменскім наборам. Амаль ўсё гэта з паперы (акрамя гарбузоў і колаў) ў 43-м маштабе.

Hosted by uCoz