Я, Адасік Ігар, нарадзіўся ў 1983 годзе ў Слоніме. Цяпер жыву і пражываю ў Гродне, працую інжынерам сродкаў радыё і тэлебачання. Чалавек жанаты, выхоўваю Адэліну Ігараўну. Граю на барабанах і на варгане. Ахоўваю мініфутбольныя вароты ад галоў і займаюся мастацтвам.
У 1998 годзе пачаў збіраць калекцыю мадэляў аўтамабіляў, а пасля вяртання з Англіі, у 2004 годзе, усур'ёз захапіўся стэндавым мадэлізмам, чым да гэтай пары і займаюся. Клею аўтамабілі вайны - савецкія, трафейныя немецкія і тыя, што пастаўляліся па лэнд-лізу. Бываюць і выключэнні ў выглядзе замкаў і музычных інструментаў...
Даследую гісторыю, дакладней перадгісторыю, аўтамабіля. Пакуль сабраў звесткі больш чым пра сотню самаходных экіпажаў ад 23 ст. да н.э. і да 1770 года, года стварэння першага ў свеце аўтамабіля. Гэта ўсё і вылілася ў працу "Гісторыя самаходных экіпажаў".